“Восеньскія
Дзяды ў Беларусі” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло
этнаграфічна-фальклорнае рандэву, прысвечанае Дню памінання продкаў -
восеньскім Дзядам. Свята адзначаецца ў Беларусі згодна народнай традыцыі 2
лістапада. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з матэрыяламі, прадстаўленымі на
кніжнай выставе “Традыцыйная культура Беларусі” і коратка расказалі аб гісторыі
восеньскіх святаў беларускага народнага календара.