У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшла пазнавальная гульня "Час дабрыні,
ветлівасці і дружбы!" Што такое дабрыня дзеці нагадалі з прачытаных імі казак,
апавяданняў, а таксама з іх, жыццёвых прыкладаў. А яшчэ, бібліятэкар
расказала пра тое,
што значыць быць "ветлівым" і як дапамагаюць гэтыя неабходныя якасці
"ветлівасць" і "дабрыня" чалавеку ў набыцці ім верных
сяброў. Напрыканцы пагледзелі
некалькі павучальных сюжэтаў з мультфільма "Пра ката Леапольда".