Напярэдадні Міжнароднага
дня інвалідаў раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным
цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва арганізавала
святочна-забаўляльную праграму “Ад сэрца да сэрца” для ўдзельнікаў клуба маладых
інвалідаў “Вясёлка дабра”.
Маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях, адказалі на пытанні віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў клуба гучалі песні. У імпрэзе прыняла ўдзел старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа А.М. Філіповіч. Яна павіншавала прысутных са святам, пажадала ім здароўя і перадала ім ад арганізацыі гуманітарную дапамогу. У канцы сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для прысутных гасцей салодкі стол.