23.02.18 “Гісторыя арміі дзяржавы”

“Гісторыя арміі дзяржавы” – пад такой назвай прайшоў у раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага гістарычны альманах, прысвечаны Дню абаронца Айчыны і 100-годдзю Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў селькагаспадарчага ліцэя. Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей са старонкамі гісторыі арміі Беларусі, паведаміла аб устанаўленні ў Беларусі юбілейнага медалю “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”, якім будуць узнагароджвацца ваенаслужачыя Ўзброеных Сіл Беларусі за высокія вынікі служэбнай дзейнасці, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і інш. На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “На варце Айчыны”.