Гістарычная экскурсія
“Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках і ілюстрацыях” распачала у раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой
Радзімы.
На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў селькагаспадарчага ліцэя. Дзеці
атрымалі цікавую і змястоўную інфармацыю па гісторыі Вялікай Бераставіцы.
Бібліятэкар пазнаёміла іх з фотаздымкамі ХХ стагоддзя і карцінамі, якія
знаходзяцца ў раённай бібліятэцы і адлюстроўваюць падзеі, мясціны,
архітэктурныя помнікі, а таксама страчаную спадчыну Бераставіцкага краю. На завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся
з матэрыяламі кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “Малая мілая сэрцу Радзіма”.