“Вясновыя матывы” – пад
такой назвай у раённай бібліятэцы імя
В.М. Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка
дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню жанчын – 8 сакавіка. Супрацоўнікі
бібліятэкі падрыхтавалі і правялі святочную забаўляльную праграму. Вакальныя
нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа
прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым
ліку і бібліятэкары, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікаамі клуба
і наведвальнікамі дзённага аддзялення прабывання маладых інвалідаў
Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага
раёна. Усе ўдзельнікі святочнага
мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.