Напярэдадні Дня Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага
правялі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя час прававога выхавання “Канстытуцыя
– Асноўны Закон краіны”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй
Канстытуцыі, асобнымі раздзеламі Асноўнага Закона дзяржавы, адказалі на пытанні
віктарыны “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Правы і абавязкі”.