У філіяле «Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка»
прайшоў інфармацыйны час «Кніга на арбіце закона». Падчас мерапрыемства
бібліятэкар расказала сваім чытачам, чаму менавіта 15 сакавіка адзначаецца
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і як Канстытуцыя забяспечвае правы і
свабоду кожнага чалавека і грамадзяніна краіны. У канцы мерапрыемства для
замацавання атрыманых ведаў, дзеці адказалі на пытанні віктарыны.