Бібліятэкар
філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» для дзяцей аматарскага аб'яднання «Чамучкі» правяла творчы ўрок
«Раскажы казку». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай
бібліятэкара вучыліся складаць казкі. Аказалася гэта не так і складана
зрабіць, калі ўключыць сваю фантазію і побач ёсць дарослы, які прыйдзе на дапамогу. Вынікам
урока стала прыдуманая усімі разам казка «Падарожжа Смурфіка ў дзіцячым садзе».