У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская
бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў
моўны турнір “Гімн роднай мове”. Наведвальнікі
здзейснілі падарожжа-экспедыцыю па акіне Мовы. Падчас падарожжа былі
зупынкі на астравах. Кожны прыпынак меў сваю назву, які адпавядаў тыпу
заданняў. Дзеці з
азартам і задавальненнем адказвалі на пытанні, каб адправіцца далей у
падарожжа.