У
філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» адбылася чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі». Тэмай
сустрэчы стала гучнае чытанне «Прыйшоў
час чытаць». Падчас мерапрыемства, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з
правіламі карыстання
бібліятэкай,
расказала што такое чытацкі фармуляр. У канцы сустрэчы прысутныя прачыталі і абмеркавалі
англійскую народную
казку «Тры парасяці».