Філіял "Пагранічная сельская бібліятэка" заўсёды карыстаўся і карыстаецца
павагай сярод мясцовых жыхароў, асабліва пенсіянераў. Бібліятэка для іх гэта
месца зносін, тут яны збіраюцца каб пачытаць свежую прэсу, кнігі і часопісы,
абмяняцца навінамі, якія адбыліся ў аграгарадку. Для іх была арганізавана гутарка і бібліяграфічны агляд перыядычных выданняў “Наша прэса на ўсе
інтарэсы”. На здымку самыя актыўныя чытачы бібліятэкі падчас прагляду
перыядычных выданняў.