У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў экалагічны дзіліжанс “Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе”, прысвечаны Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Дзеці пазнаёміліся з запаведнікамі Беларусі, з іх флорай і фаўнай. У межах мерапрыемства прайшла экавіктарына знаўцаў прыроды.