У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла
тэматычная гадзіна “Беларуская мова –
ключ да зносін”. У сучасным свеце, шмат розных каштоўнасцей, але чамусці
родная мова пачала адыходзіць у нябыт, гэтае становішча не вельмі радуе і таму
мы запрасілі ў бібліятэку дзяцей, каб расказаць якая наша мова-прыгожая,
мілагучная, што трэба не сароміццца размаўляць
па-беларуску, а ганарыцца. На мерапрыемстве дзеці знаёміліся са слоўнікамі беларускай мовы,
адказвалі на пытанні віктарыны, спрабавалі скончыць вядомыя прыказкі,
разгадвалі загадкі і чыталі вершы беларускіх аўтараў. Пазнаёміліся з тэматычнай
выставай “Чытайце беларускую кнігу”.