У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гутарка - падарожжа «Адчыні для сябе Беларусь». Бібліятэкар расказала
прысутным пра галоўныя славутасці кожнай з абласцей нашай краіны, мерапрыемства
суправаджалася праглядам відэафільма, дзе можна было ўбачыць – дзіўныя замкі і
радавыя сядзібы, цудоўныя храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай
прыроды, цікавыя музеі і этнаграфічныя вёскі, родныя мясціны знакамітых
мастакоў, пісьменнікаў і навукоўцаў.