4.09.18 Літаратурны круіз «Мовы друкаванай чароўныя словы»

У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшоў літаратурны круіз «Мовы друкаванай чароўныя словы», прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Падчас мерапрыемства юныя чытачы ўбачылі цесную сувязь беларускага друкаванага слова з яго славянскімі вытокамі, з гісторыяй беларускага народа. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што Дзень беларускага пісьменства – сімвал шанавання культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.