Супрацоўніца ГУК “Бераставіцкая
раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” прымала ўдзел ў V Міжнародным кангрэсе
"Бібліятэка як фенамен культуры". Галоўная тэма форуму была "Камфортнае
асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.
Двухдзённая праграма кангрэса была вельмі насычанай: прайшлі пленарнае і пяць
секцыйных пасяджэнняў, круглы стол "Арганізацыя дзейнасці публічных
цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы", два майстар
класа, публічная лекцыя Чарльза Форэста (ЗША) прафесійнага бібліятэкара
дырэктара і ўладальніка кампаніі 21st Century Libraries Consulting. Удзельнікі
таксама наведалі ўнікальную выставу "Беларусь і Біблія".