У філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Пошук кніг вядуць вучні”. Бібліятэкар
пазнаёміла вучняў з асноўнымі бібліятэчнымі паняццямі (бібліятэкар, чытач,
фармуляр, стэлаж, палічныя раздзяляльнікі, кніжная выстава, каталог). Расказала
аб правілах растаноўкі кніг. Дзецям было прапанавана самастойна знайсці ў
фондзе патрэбную кнігу.