У
філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло свята
"Перапалох у кніжным царстве". У кніжным царстве здарылася бяда. Злы
чараўнік зачараваў усіх літаратурных герояў у страшных пачвараў і толькі
дзякуючы хлопчыку Колю, які здолеў аб'яднаць усіх разам і прайсці цяжкі шлях
выпрабаванняў, кніжнае царства было выратавана.