Святочная сустрэча
ветэранаў працы ўстаноў культуры Бераставіцкага раёна “Культура – мой лёс!”,
прысвечаная Дню работнікаў культуры, адбылася на базе Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага.
Многа добрых слоў знайшлося ў адрас кожнага,
хто прысвяціў сваё жыццё развіццю культуры раёна. Падчас імпрэзы работнікі
правялі для ўдзельнікаў мерапрыемства краязнаўчую экскурсію “Культурная
спадчына Бераставіччыны” і пазнаёмілі прысутных з помнікамі гісторыі і культуры
Бераставіччыны, у тым ліку страчанай спадчынай.