Супрацоўнікамі аддзела
абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.
Кавалеўскага” падрыхтавана да друку і выпушчана даследчая праца А.Ф. Втарушына
“Фелікс Ражанскі, паэт-паўстанец з Вялікай Бераставіцы”, прысвечаная 180-годдзю
з дня нараджэння ўраджэнца Вялікай Бераставіцы. У кнізе ўпершыню сабрана
літаратурная спадчына Ф. Ражанскага (1838-1913), які праславіўся сваімі
палымянымі вершамі і паўстанцкімі песнямі, створанымі ў час вызваленчага
паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы. Кніга А.Ф.
Втарушына стала першым выданнем у Беларусі аб жыцці і рэвалюцыйнай дзейнасці
паэта-рэвалюцыянера, выдаўца газеты “Мужыцкая праўда”, паплечніка К. Каліноўскага.