Супрацоўнікі Бераставіцкай
раённай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў мясцовага сельскагаспадарчага ліцэя на
інфармацыйны час “Моладзь і сучасныя маладзёжныя субкультуры”, падчас якога
пазнаёмілі маладых людзей з паняццем “субкультура”, з сучаснымі маладзёжнымі
плынямі, станоўчым і адмоўным уплывам субкультур на развіццё асобы маладога
чалавека. Бібліятэкар прадставіла прысутным электронную прэзентацыю
“Субкультурная мазаіка”.