У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
гутарка “Не пракуры сваё здароўе”. Дзеці паглядзелі сацыяльны ролік “Курэнне вачыма медыкаў”, убачылі, як выглядаюць лёгкія курыльшчыка, ацанілі шкоду не толькі простых, але і электронных цыгарэт
і адказалі на пытанні віктарыны-тэста “Небяспечнае захапленне”. А вучні малодшых класаў падрыхтавалі выставу малюнкаў “Беражыце сваё здароўе”.