26.12.18 Святочная сустрэча “Да Новага года засталося …”

Напярэдадні новага 2019 года супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на святочную сустрэчу “Да Новага года засталося …”. Бібліятэкары падрыхтавалі сваім гасцям казачнае шоў-прадстаўленне з шэрагам конкурсаў і розыгрышаў. Героі сустрэчы Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі ўсіх з наступаючымі Святамі Ражства і Новага года. Удзельнікі клуба актыўна удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, вадзілі вакол ёлкі карагод і спявалі навагоднія песні. Завяршылася святочная сустрэча ўручэннем навагодніх падарункаў, спонсарам якіх выступіла КСУП “Пархімаўцы”.