24.01.2019г. Гісторыка-краязнаўчая экскурсія “З гісторыі краю і лесаў людзей Бераставіччыны”

 Вучні старшых класаў Алекшыцкай сярэдняй школы наведалі Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага. Дырэктар бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч правяла для іх гісторыка-краязнаўчую экскурсію “З гісторыі краю і лесаў людзей Бераставіччыны”. 


Яна пазнаёміла дзяцей з гісторыяй раённай бібліятэкі, прадставіла асноўныя кніжна-ілюстрацыйныя выставы, экспазіцыі, якія дзейнічаюць у гэты час у бібліятэцы, расказала аб самых важных падзях гістарычнага мінулага і славутых людзях Бераставіцкага краю.