26.01.2019г. Урок памяці “Ніколі больш...”

У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок памяці “Ніколі больш...”, прысвечаны Дню памяці ахвяр Халакосту. Падлеткі, якія прыйшлі на мерапрыемства мелі магчымасць пачуць пра жудасныя падзеі, што адбыліля ў час вайны ў нацысцкім канцлагеры Асвенцым. Таксама адбыўся прагляд дакументальнага фільма “Блакадны Ленінград”. Бібліятэкары імкнуліся данесці да падлеткаў, што памяць пра Халакост, блакадны Ленінград, навогул пра вайну неабходна для нас ўсіх, каб нам ніколі не стаць ахвярамі тых жудасных падзей.