У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» адбылося адкрыццё кніжнай выставы «Подзвіг вялікі і вечны», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Раздзелы выставы прысвечаны вызваленню Рэспублікі Беларусь, Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна. Кожны раздзел змяшчае дакументальную і мастацкую літаратуру, фотаматэрыялы і рарытэтныя лістоўкі, газеты перыяду Вялікай Айчыннай вайны.