Работнікі
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага сумесна з Тэрытарыяльным
цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі Дзень памяці “Афганская
вайна – памяць і боль”, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войск з тэрыторыі
Афганістана.
На мерапрыемства запрасілі ветэранаў вайны ў Афганістане Сяргея
Гладкага і Віктара Відукова. Увазе наведвальнікаў аддзяленняў дзённага
прабывання маладых інвалідаў і дзённага прабывання грамадзян сталага ўзросту
была прадстаўлена электронная прэзентацыя “Афганістан. Старонкі жыцця”, пад час
якой прысутных коратка пазнаёмілі з хронікай падзей вайны ў Афганістане.
Бібліятэкары правялі агляд дакументальнай і мастацкай літаратуры аб падзеях
1979-1989 гг. у Афганістане, якая была прадстаўлена на выставе “Афганская
эпапея”. У выкананні ўдзельнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў
прагучалі вершы і песні, прысвечаныя мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, якія
выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.