20.02.2019г. Падарожжа па краіне роднага слова “Родная мова, цудоўная мова”


У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло падарожжа па краіне роднага слова “Родная мова, цудоўная мова”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы. На працягу мерапрыемства гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове ў выкананні чытачоў бібліятэкі. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай «Які гэта цуд – мова мая родная!».