У
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага адбылося чарговае
пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” і было прысвечана Дню
абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Супрацоўнікі
бібліятэкі прадставілі электронную прэзентацыю “Дзень абаронцаў Айчыны і
Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” і пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з
гісторыяй заснавання свята. Пасяджэнне прадоўжыла “пазнавальна-забаўляльная праграма “Армейскі
калейдаскоп”, падчас якой усе прысутныя
прынялі ўдзел у жартоўных конкурсах, гульнях, адказвалі на пытанні
тэматычнай віктарыны. У выкананні ўдзельнікаў клуба прагучалі песні,
прысвечаныя арміі і салдацкаму жыццю. Бібліятэкары павіншавалі маладых мужчын
са святам і падаравалі ім памятныя сувеніры. Завяршылася мерапрыемства салодкім
сталом, які арганізавала для прысутных сям’я Сірануш Геворгаўны Палакян з
аграгарадка Алекшыцы.