27.02.2019г. Урок інфармацыйнай культуры“Выбар кніг у бібліятэцы. Алфавітны каталог”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Выбар кніг у бібліятэцы. Алфавітны каталог”. Адбылося знаёмства з кніжным фондам праз алфавітны каталог, наведвальнікі знаходзілі патрэбную літаратуру па фаміліі аўтара і назве кнігі. Спаборнічалі на хуткасць адшуквання патрэбнай карткі. На прыканцы ўрока пазнаёміліся з электронным каталогам “Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага”.