1..03.2019г. Бібліяграфічны агляд літаратуры "Падлетак звярні ўвагу"

1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які прызывае нагадаць грамадству аб сур'ёзнай праблеме нашага часу - праблеме наркаманіі. У гэты дзень у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў бібліяграфічны агляд тэматычна-інфармацыйнай паліцы для юных удзельнікаў аматарскага аб'яднання «Клёпа». Матэрыялы выставы раскажуць аб небяспечным ўздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, дапамогуць данесці да юных чытачоў інфармацыю пра тое, як змяняецца чалавек, які ўжывае наркотыкі, як свет паступова выслізгвае ад яго і ён губляе сваю будучыню.Спадзяёмся, што прыведзеныя факты і іх эмацыянальнае ўспрыняцце спыняць  ад неабдуманага кроку.