Да
Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, які адзначаецца 1 сакавіка, у Бераставіцкай
раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся Дзень інфармацыі “НЕ –
наркотыкам!”. У рамках Дня інфармацыі бібліятэкары правялі прафілактычны
альманах “Асцярожна! Наркамания!” для вучняў 10-га класа. Бібліятэкар расказала
дзецям пра наркатычныя рэчывы, іх уплыў на арганізм чалавека, прыкметы
наркаманіі і наступствы, а таксама пазнаёміла з матэрыяламі, прадстаўленымі на
кніжна-інфармацыйнай кампазіцыі “СТОП! Наркотыкі!”. Для навучэнцаў
сельскагаспадарчага ліцэя работнікі бібліятэкі арганізавалі сустрэчу з
работнікам РАУС “Міфы і праўда пра наркотыкі!, падчас якой дзеці атрымалі
інфармацыю аб крымінальнай адказнасці за збыт і спажыванне наркатычных рэчываў.