13.03.2019г. Прэзентацыя вопыту культурна-масавай работы з грамадзянамі пажылога ўзросту

На базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага адбылася прэзентацыя вопыту культурна-масавай работы з грамадзянамі пажылога ўзросту, якую арганізавалі сумесна савет ветэранаў раёна і супрацоўнікі бібліятэкі. На мерапрыемства запрасілі старшыню камісіі па культурна-масавай рабоце і сувязям СМІ Гродзенскай вобласці арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Марыю Станіславіч.
У рамках мерапрыемства дырэктар раённай бібліятэкі Таццяна Марцішэвіч правяла экскурсію па бібліятэцы. Яна коратка пазнаёміла прысутных з гісторыяй Вялікай Бераставіцы, з імёнамі знакамітых людзей, ураджэнцаў Бераставіцкага краю, памяць аб якіх беражліва захоўваецца ў бібліятэцы,  расказала аб дзейнасці жаночага клуба “Паклічу сяброў”, які працуе ў раённай бібліятэцы ўжо 20 гадоў, аб перыядычнай арганізацыі ў бібліятэцы выстаў творчых работ пажылых рукадзельніц.  Увазе ўдзельнікаў імпрэзы былі прадстаўлены выставы-прэзентацыі ўдзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў “Бярозка” і “Паклічу сяброў”: выстава фотаработ бераставічанкі Ангеліны Радзявічэне “Родныя краявіды”, выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Зінаіды Зямцовай і Алы Маржэвіч “Добрых рук майстэрства”, выстава лялек Ірыны Панок “Лялечная казка Ірыны Панок”.