15.03.2019г. Інфармацыйнае дасье “Асноўны закон Беларусі”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”, да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правяла для дзяцей мясцовай школы інфармацыйнае дасье “Асноўны закон Беларусі”. Бібліятэкар расказала дзецям, што неабходна фарміраваць канстытуцыйную культуру грамадства, каб кожны грамадзянін з павагай адносіўся да Асноўнага Закона сваёй краіны.Удзельнікі паўдзельнічалі ў віктарыне. Усе ўдзельнікі мерапрыемства зышліся на думцы, што паважаць і выконваць Канстытуцыю - значыць, паважаць не толькі сваю дзяржаву, але і самога сябе.