22.03.2019г. Пазнавальная гульня-прэзентацыя “Вада – наша багацце”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася пазнавальная гульня-прэзентацыя “Вада – наша багацце”, прысвечаная Сусветнаму Дню вады. Наведвальнікі адказвалі на пытанні двух тураў: 1тур "Планета вада", "Загадкі пра ваду", "Вада ў музыцы і літаратуры", "Вада і яе ўласцівасці", "Жыццё ў вадзе"; 2тур "Эліксір жыцця" ,"Растворы", "Легенды і рэчаіснасць", "Краязнаўства", "Экалагічны маніторынг".