27.03.2019г. Турнір знаўцаў прыроды "Вясёлы дзень ў лясным царстве"

Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў турнір знаўцаў прыроды "Вясёлы дзень у лясным царстве". Наведвальнікі прымалі актыўны ўдзел у экалагічных конкурсах і віктарынах "Аб страшных, адважных і не вельмі", "Птушыныя размовы!", "Веру - не веру", "Пазнай жывёлу", "Ядомае-неядомае", "Хто гэта?", "Чырвоная кніга","Лепшы знаўца прыроды". У бібліятэцы была наладжана выстава “Ты - наш сябар, прырода!”.