29.03.2019г. Акцыя "Час Зямлі"


Бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» правялі інфармацыйную акцыю для жыхароў аг.Алекшыцы «Час Зямлі», якая праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае ўсіх удзельнікаў з усяго свету ў 20.30 выключыць святло і другія электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты і прызыву да асцярожнага стаўлення да рэсурсаў Зямлі.