6.03.2019г. Конкурс чытальнікаў "Букет для матулі"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла з першакласнікамі конкурс чытальнікаў "Букет для матулі", прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі склалі прыгожы букет для сваіх матуль з вершаў, у якіх распавядалі аб сваёй самай выдатнай, каханай і адзінай.