У
Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для сталых чытачоў
бібліятэкі і наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для грамадзян
сталага ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
Бераставіцкага раёна была праведзена экскурсія “Летапіс Бераставіччыны ў
фотаздымках”. Увазе прысутных былі прадстаўлены фатаграфіі Бераставіччыны ХХ
стагоддзя, змешчаныя на выставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Дырэктар
бібліятэкі коратка пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з вядомымі і невядомымі
старонкамі гісторыі Вялікай Бераставіцы, якія адлюстраваны на гэтых
фотаздымках, расказала ім аб лёсах гістарычных постацей Бераставіцкага краю.