2.04.2019г. Літаратурнае падарожжа "Сузор'е казак Андэрсана"

Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння Г.-Х. Андэрсана, адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося літаратурнае падарожжа "Сузор'е казак Андэрсана".Наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіяй казачніка. Была праведзена віктарына, дзе дзеці прадэманстравалі свае веды па творах пісьменніка. Па апісанні прадмета адгадвалі, якому герою ён належыць, збіралі пазлы з казак "Дзюймовачка", "Гадкае качаня", "Русалачка", "Пастушка і трубачыст". У завяршэнні мерапрыемства дзеці паглядзелі ўрывак з казкі "Снежная Каралева".