23.04.2019г. Экалагічны ваяж “Беражыце Зямлю!”

Да Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаецца ў свеце 22 красавіка і прысвечаны міжнародным пытанням экалогіі, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя экалагічны ваяж “Беражыце Зямлю!”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання свята і яго сімволікай, а таксама паведаміла, што Міжнародны дзень зямлі 2019 года ў Беларусі правялі пад дэвізам “Зялёныя гарады”. У акцыі азелянення тэрыторыі ўдзельнічалі тры беларускія гарады: Полацк, Наваполацк і Навагрудак. Па ўсёй рэспубліцы запланавана правядзенне  рэспубліканскіх суботнікаў па добаўпарадкаванню і азеляненню двароў і вуліц, правядзенне экалагічных акцый.