30.03.2019г. Акцыя «Час Зямлі»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прыняла ўдзел у прапагандзе міжнароднай акцыі «Час Зямлі». Бібліятэкар наведала мясцовую школу і КСУП «Макараўцы». Кожнаму чытачу, які наведваў бібліятэку давалася памятка з заклікам падтрымаць экалагічную акцыю адключэннем 30 сакавіка святла і бытавых электрапрыбораў з 20.30 да 21.30.