4.04.2019г. Квэст- гульня “Па дарогах прыгод”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”  прайшла квэст- гульня “Па дарогах прыгод”. Дзеці здзейснілі цікавае падарожжа ў цудоўны мір казак. Бібліятэкар падрыхтавала гульнёва-пазнавальную праграму. Дзеці ўспомнілі казкі Г. Х. Андэрсана, А.С. Пушкіна, Братоў Грым.