![](https://blogger.googleusercontent.com/img/b/R29vZ2xl/AVvXsEi16DzRGKlo0Okjwj-DaT6vL9bzPLvgSlPlZ6BiW3e1RDB5nl0mqkwbYei9LUOxGZcz9Ic6FMTcNmiALNVLmQ7plSzzYHS3iESTktyKchXCf8LiXHKWdLLVHu6-v6LYJvsERnTIuiisuKk/s200/IMG_20190508_131243+%25281%2529.jpg)
Бібліятэкар філіяла "Алекшыцкая селькая бібліятэка", напярэдадні Дня Перамоні у вёсцы Гольні, каля помніка загінуўшым воінам правяла Дзень памяці “Гавораць сведкі вайны” і прысвечаны ён быў 75-годдзю вызвалення Бераставіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемствы прысутнічалі жыхары вёсак Гольні і Верхаўляны, старшыня Алекшыцкага сельскага Савета Віталій Яўгеньевіч Галавач, намеснік начальніка заставы лейтэнант Жалнерчык Андрэй Анатольевіч, настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.
Пад баян Вікторыі Бажко, дырэктара філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка “Макараўцы”, былі выкананы вядомыя ваенныя песні. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, замучаных у лагерах, спаленых і павешаных, тых, чые імены высечаны на гранітных плітах і абелісках. У памяць аб загінуўшых прагучаў залп з аўтаматаў, які далі пагранічнікі пагранічнай заставы “Сямёнаўка” пад кіраўніцтвам намесніка начальніка заставы лейтэнанта Жалнерчыка Андрэя Анатольевіча. Паніхіду па загінуўшых адслужыў настаяцель Гольнеўскай царквы бацюшка Уладзімір.