26.06.2019г. Гадзіна памяці "Чытаем вершы пра вайну"

У філіяле “Старадворацкая   сельская   бібліятэка” прайшла гадзіна  памяці "Чытаем  вершы  пра  вайну". Вершы беларускіх паэтаў  пра вайну – гэта летапіс жалю, болю  і надзеі, якая  заўсёды  жыве ў сэрцах людзей, нягледзячы на ўсё гора, якое выпадае на іх долю. Прысутныя  чыталі  вершы  П.Броўкі, П.Панчанкі, Я.Купалы. Быў  праведзены  агляд  літаратуры “Вайна  ў  творах  беларускіх  пісьменнікаў”.