У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” арганізавана
кніжная выстава “Любімыя творы некалькіх пакаленняў”, прысвечаная 115-годдзю з
дня нараджэння расійскага пісьменніка Аркадзя Пятровіча Гайдара (Голікава). Дзеці
прышкольнага лагера ДУА “Пархімаўскі вучэбна –педагагічны комплекс яслі –сад – базавая
школа” пазнаёміліся з выставай, для іх быў арганізаваны бібліяграфічны агляд
літаратуры і знаёмства з біяграфіяй А.П.Гайдара з праглядам буктрэйлера, а
таксама адбыліся гучныя чытанні твораў аўтара. Прысутныя з задавальненнем
прачыталі апавяданні “Ночь в карауле”, “Распущенность» і іншыя.