
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна зносін з людзьмі сталага ўзросту "Бібліятэка вачамі чытачоў". Сустрэча праходзіла напярэдадні Дня бібліятэк, наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй Малабераставіцкай бібліятэкі, якая бярэ свой пачатак у мінулым стагоддзі. Першыя ўспаміны пра бібліятэку адносяцца да 27 жніўня 1946 г.