17.09.2019г. Бібліякрос “ Часоў перапляценне”

У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібіліятэка” прайшоў бібліякрос для вучняў пачатковых класаў і прысвячаўся ён 75–годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “ Часоў перапляценне”. Экспанаваныя матэрыялы адлюстроўвалі шлях утварэння і далейшага станаўлення Гродзенскай вобласці. Вучні разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа па Гародні. Уважліва слухалі вершы нашых гродзенскіх паэтаў. З цікавасцю расказвалі свае гісторыі, звязаныя з паездкамі ў абласны цэнтр.Не абмінулі сваёй ўвагай на газету  “Гродзенская праўда”, якой у гэтым годзе - 80 гадоў з часу заснавання. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар правяла гульню-віктарыну "Ці праўда, што..?", дзякуючы якой вучні замацавалі атрыманыя веды пра свой родны край.