19.09.2019г. Урок гісторыі “Героі Гродзенскай вобласці”


У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок гісторыі “Героі Гродзенскай вобласці”, прысвечаны 75-годдзю з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Для наведвальнікаў адбылася прэзентацыя кнігі “Гродзеншчына ў асобах”. Гэта кніга пра людзей розных прафесій, якія сваёй працай заслужылі павагу сваіх землякоў і маюць дзяржаўныя ўзнагароды.




Сярод іх  выдатныя людзі, ураджэнцы нашага Бераставіцкага раёну. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гістарычнай спадчынай і сучасным жыццём Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры “Гродзенская вобласць – юбіляр”.